Ідэя рэалізацыі праграмы


Рэалізацыя дадзенай праграмы 
разлічана на перыяд адной лагернай змены (18 дзён). 
Легенда лагеря:
Здарылася гэта вельмі даўно, калі свет, у якім мы жывём, толькі-толькі зачынаўся.  Зямлі тады яшчэ ні было. Усюды стаяла мёртвая вада, а пасярод яе тырчаў  вялікі камень.  Раптам насунулася навальніца і давай  цаляць маланкамі проста ў камень. Ад вогненных стрэл пырснулі з каменя іскрынкі – белыя, жоўтыя,  чырвоныя.  Упалі  белыя іскрынкі ў ваду. Закіпела, скаламуцілася вада,  і ўвесь той стары свет памуціўся , аж нічога не стала відно. Калі ж навальніца аціхла, у свеце шмат чаго перамянілася: вада адступіла, усюды, як акінуць  вокам, разляглася зямля.  Закружылі белыя іскрынкі ў паветры і неўзабаве  ў   вадзе і на зямлі з’явілася жыццё. Завяліся рыбы, птушкі, усялякія звяры. Потым і чалавек з’явіўся. Замкі будаваць пачаў і Храмы. Песні спяваць і казкі разказваць.  Праўда, цяпер ніхто не скажа, ці ён тут нарадзіўся , ці аднекуль прыйшоў. А жоўтыя іскрынкі ўзняліся ўверх і зазіхацелі зоркамі рознай велічыні.  І толькі зоркі – іскрынкі нагадваюць аб таямніцах роднай зямлі.
Даследваць усе таямніцы Малой Радзімы  магчыма праз арганізацыю падарожжаў.
 Гульнявы сюжэт лагернай змены прадугледжвае арганізацыю турыстычнага агенцтва «ПаРаДаК».
Агенцтва мае свае назвы і свой цэнтр кіравання:
Турыстычнае агенцтва - штаб дзейнасці лагера.
Турыстычныя групы – атрад, звенні.
Гасцініца – атрадны пакой.
Дырэктар агенцтва (начальнік лагера) - кіруе, наладжвае кантакты з тураператарамі іншых гарадоў, краін. 
Менеджэр па турызме (старэйшы выхавальнік) - працуе з кліентамі, выбірае напрамкі маршрутаў, узгадняе месца знаходжання кліентаў. 
Топ-менеджэры (дзеці) –ствараюць рэкламы агенцтва, прайс-лістоў, буклетаў, каталогаў, фотогазеты. 
Тураператар (выхавальнікі) - рыхтуе візы, афармляе пашпарты турыстам.
Старэйшы памочнік тураператара (камандзір атрада)
Экскурсавод (выхавальнікі) - сустракае турыстаў, знаёміць з праграмай турыстычнага адпачынку, праводзіць экскурсіі.
Гіды (да кожнага праекту выбіраюцца з выхаванцаў атрада). 
Курьер (дзіця) ​​- адзначае пуцёўкі, прывозіць дакументы. 
Кліенты (бацькі і дзеці) прыходзяць у турагенцтва, цікавяцца напрамкамі турыстычнага адпачынку. Знаёмяцца ​​з рэкламным праектам фірмы, выбіраюць пэўны маршрут экскурсіі або адпачынку і афармляюць у аператара пуцёўку. 
Турысты сустракаюцца з экскурсаводам і засяляюцца ў гасцініцу. 
 З экскурсаводам адпраўляюцца ў экскурсійную паездку. Падчас знаёмства з выдатнымі мясцінамі здымаюць іх на відэакамеру, фатаграфуюць. 
Сярод турыстаў створаны творчыя групы (каманды), у якіх функцыянуюць наступныя пасады:
*    спорт-лідэр; 
*    стылісты-візажысты; 
*    аператары; 
*    мастакі; 
*    пастаноўшчыкі; 
*    творчая група; 
*    дызайнеры ландшафту, памяшканняў. 
Агенцтва мае сваю назву, эмблему і дэвіз. Усе дзеці на працягу змены ўтвараюць розныя групы для падрыхтоўкі і рэалізацыі творчых праектаў. Новы дзень - новы праект. 
Атрыбуты да сюжэтна-ролевай гульні "Турыстычнае агенцтва»:
*    два камп’ютары,
*    фотаапарат,
*    пуцёўкі,
*    рэклама агенцтва,
*    прайс-лісты,
*    буклеты,
*    каталогі,
*    карты,
*    сувеніры,
*    касынкі для супрацоўнікаў агенцтва,
*    бэйджыкі,
*    фотогазета,
*    пашпарты турыстаў. 


Комментариев нет:

Отправить комментарий