Рэалізацыя
дадзенай праграмы
разлічана на перыяд адной лагернай змены (18 дзён).
разлічана на перыяд адной лагернай змены (18 дзён).
Легенда лагеря:
Здарылася гэта вельмі даўно,
калі свет, у якім мы жывём, толькі-толькі зачынаўся. Зямлі тады
яшчэ ні было. Усюды стаяла мёртвая вада, а пасярод яе
тырчаў вялікі камень. Раптам насунулася навальніца і
давай цаляць маланкамі проста ў камень. Ад вогненных стрэл пырснулі
з каменя іскрынкі – белыя,
жоўтыя, чырвоныя. Упалі белыя іскрынкі ў ваду.
Закіпела, скаламуцілася вада, і ўвесь той стары свет памуціўся , аж
нічога не стала відно. Калі ж навальніца аціхла, у свеце шмат чаго
перамянілася: вада адступіла, усюды, як акінуць вокам,
разляглася зямля. Закружылі белыя іскрынкі ў паветры і неўзабаве ў вадзе і на зямлі з’явілася
жыццё. Завяліся рыбы, птушкі, усялякія звяры. Потым і чалавек з’явіўся. Замкі
будаваць пачаў і Храмы. Песні спяваць і казкі разказваць. Праўда, цяпер ніхто не скажа, ці ён тут
нарадзіўся , ці аднекуль прыйшоў. А жоўтыя іскрынкі ўзняліся ўверх і зазіхацелі
зоркамі рознай велічыні. І толькі зоркі
– іскрынкі нагадваюць аб таямніцах роднай зямлі.
Даследваць усе таямніцы Малой
Радзімы магчыма праз арганізацыю
падарожжаў.
Гульнявы
сюжэт лагернай змены прадугледжвае арганізацыю турыстычнага агенцтва «ПаРаДаК».
Агенцтва мае свае назвы і свой цэнтр кіравання:
Турыстычнае
агенцтва - штаб дзейнасці лагера.
Турыстычныя групы – атрад, звенні.
Гасцініца – атрадны пакой.
Дырэктар
агенцтва (начальнік лагера) - кіруе, наладжвае
кантакты з тураператарамі іншых гарадоў, краін.
Менеджэр па
турызме (старэйшы выхавальнік) - працуе з
кліентамі, выбірае напрамкі маршрутаў, узгадняе месца знаходжання кліентаў.
Топ-менеджэры (дзеці) –ствараюць рэкламы агенцтва, прайс-лістоў, буклетаў, каталогаў,
фотогазеты.
Тураператар (выхавальнікі) - рыхтуе візы, афармляе пашпарты турыстам.
Старэйшы
памочнік тураператара (камандзір атрада)
Экскурсавод (выхавальнікі) - сустракае турыстаў, знаёміць з праграмай турыстычнага
адпачынку, праводзіць экскурсіі.
Гіды (да кожнага праекту выбіраюцца з выхаванцаў атрада).
Курьер (дзіця) - адзначае пуцёўкі, прывозіць дакументы.
Кліенты (бацькі і дзеці) прыходзяць у турагенцтва, цікавяцца напрамкамі
турыстычнага адпачынку. Знаёмяцца з рэкламным праектам фірмы, выбіраюць пэўны маршрут
экскурсіі або адпачынку і афармляюць у аператара
пуцёўку.
Турысты сустракаюцца з экскурсаводам і засяляюцца ў гасцініцу.
З экскурсаводам адпраўляюцца ў экскурсійную паездку. Падчас
знаёмства з выдатнымі мясцінамі здымаюць іх на відэакамеру, фатаграфуюць.
Сярод турыстаў створаны творчыя групы (каманды), у якіх
функцыянуюць наступныя пасады:







Агенцтва мае сваю
назву, эмблему і дэвіз. Усе дзеці на працягу змены ўтвараюць розныя групы
для падрыхтоўкі і рэалізацыі творчых праектаў. Новы дзень - новы
праект.
Атрыбуты да сюжэтна-ролевай гульні "Турыстычнае агенцтва»:













Комментариев нет:
Отправить комментарий