Наша песня
Ляціце мае крылы
1.Я папрашу у буслоў,
Дайце мне крылы свае,
Я палячу па над роднай зямлёй
З верху убачу яе.
Вопраткі летніх палёў,
Сны і жыццё гарадоў,
Стужкі дарог, матчын парог,
Росквіт вішнёвых садоў.
Прыпеў:
Ляціце, ляціце,
Ляціце мае крылы,
Хачу убачыць з верху
Зямлі сваёй красу.
Ляціце, ляціце,
Усё мне пакажыце,
Вярнуўшыся да дому
Аб гэтым раскажу,
Вярнуўшыся да дому
Аб гэтым раскажу.
2.Белыя крылы мае
Ў далеч нясіце мяне,
А пада мной край любы мой
Неба краіны маёй.
Ўсе прывітанні мае
Я дасылаю з нябёс,
Там дзеці там ўсе сяброўкі мае
Там беларускі мой лёс.
Комментариев нет:
Отправить комментарий